Поўная назва УА:
дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №31 г. Бобруйска"
Структура (pdf 894 kb)
Рэжым працы УА:
Панядзелак - пятніца
07.20 - 21.00
Субота 08.00 - 15.00
Нядзеля - выходны
Задачы і функцыі ўстановы адукацыі
(са Статуту ўстановы адукацыі, зацверджаны 15.05.2017 года)
1.Забеспячэнне атрымання навучэнцамі ўзроўню агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама неабходных для выбару ў далейшым прафесіі навыкаў разумовай і фізічнай працы.
2.Падрыхтоўка вучняў да паступлення ва Установы адукацыі прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі.
3. Забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.
4.Педагагічная падтрымка дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў.
5.Стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
6.Стварэнне спрыяльных умоў для выхавання фізічна здаровай, духоўна багатай, высокамаральнай і адукаванай асобы.
7.Выхаванне ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці перад сабой і грамадствам.
8.Фарміраванне цэласнага навуковага светапогляду, экалагічнай культуры.
9. Развіццё ў вучняў іх пазнавальных інтарэсаў, творчых здольнасцяў, агульнанавучальных уменняў, навыкаў самаадукацыі.
10. Развіццё ўсведамлення ў вучняў ролі ведаў як сродкі пашырэння магчымасці выбару відаў дзейнасці, выхаванне асабістай адказнасці за атрыманне гэтых ведаў.
11.Развіццё талентаў і здольнасцяў навучэнцаў, ахова здароўя.
12. Узаемадзеянне з дашкольнымі Установамі адукацыі, працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў, арганізацыямі, з установамі аховы здароўя, культуры, спорту, грамадскімі арганізацыямі, творчымі саюзамі, сродкамі масавай інфармацыі.
Кантактная інфармацыя